18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Усходняй Рэспублікай Уругвай аб узаемнай адмене віз. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 18 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.