3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 266, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Рэспублікі Беларусь і Султаната Аман аб узаемнай адмене віз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
У адпаведнасці з указам Міністэрства замежных спраў Беларусі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.