Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Кст 2015

Беларусь прапануе Кіпру сфарміраваць доўгатэрміновыя механізмы супрацоўніцтва

5 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным Беларусі і Кіпру сфарміраваць доўгатэрміновыя механізмы супрацоўніцтва. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Кіпр у Беларусі па сумяшчальніцтве Георгіяса Касулідзіса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі добра ведаюць сонечны і гасцінны Кіпр. "Спадзяюся, што нашы кантакты будуць умацоўвацца і развівацца не толькі ў галіне турызму, але і ў іншых сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Румыніі ў Беларусі Віярэла Машану, Прэзідэнт падкрэсліў, што для Беларусі важна актывізацыя двухбаковага супрацоўніцтва з Румыніяй у палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах. На яго думку, шырокая прастора для гэтага ёсць у такіх галінах, як будаўніцтва, транспарт, фармацэўтыка, харчовая прамысловасць, сельская гаспадарка, турызм, а таксама ў галіне навукі, адукацыі і культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі