16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Андрэй Молчан сустрэўся з выканаўчым дырэктарам агенцтва "Новае партнёрства для развіцця Афрыкі" (НЕПАД) Ібрагімам Маякі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Бакі абмеркавалі перспектывы ўдзелу Беларусі ў праграмах, што рэалізуюцца НЕПАД у Афрыцы, у прыватнасці, у галіне сельскай гаспадаркі, навукі і адукацыі, развіцця прамысловага сектара. Падкрэслена зацікаўленасць у наладжванні плённага супрацоўніцтва", - расказалі ў МЗС.
"Новае партнёрства для развіцця Афрыкі" - праграма стратэгіі развіцця краін Афрыкі, якая змяшчае канкрэтны комплекс мер. НЕПАД - першая праграма развіцця кантынента, вылучаная самімі афрыканскімі краінамі. Агульная мэта НЕПАД - спыніць тэндэнцыю да паглыблення сацыяльна-эканамічнай адсталасці афрыканскіх дзяржаў, садзейнічаць іх эканамічнаму росту і якаснаму пашырэнню іх удзелу ў сістэме сусветнай гаспадаркі з апорай на ўласныя рэсурсы і на цеснае партнёрства з міжнароднай супольнасцю.