Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Ліп 2018

Беларусь прадаўжае кансультацыі з ЕС па пагадненнях аб аблягчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадаўжае кансультацыі з ЕС па пагадненнях аб аблягчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Аб гэтым 22 ліпеня ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе БЕЛТА.

Міністр праінфармаваў, што "пытанні заключэння пагадненняў аб аблягчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі знаходзяцца на стале перагавораў з Еўрапейскім саюзам". "Не магу сказаць, што яны будуць падпісаны літаральна заўтра або паслязаўтра. Там ёсць некалькі момантаў, па якіх мы цяпер прадаўжаем кансультацыі з еўрапейскімі партнёрамі", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі і краін ЕС ёсць абсалютнае разуменне адносна неабходнасці захавання прагрэсу, пазітыўнай атмасферы ў адносінах. Уладзімір Макей адзначыў, што бакі дасягнулі дамоўленасці аб канкрэтных кроках, якія садзейнічаюць павышэнню ўзроўню ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі