17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падтрымлівае прапанаваную Кітаем Глабальную ініцыятыву ў сферы інфармацыйнай бяспекі, якая сугучная ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб стварэнні пояса лічбавага добрасуседства. Гэта адзначыў міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сёння на сустрэчы ў Мінску з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі Цуй Цымінам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Размова ідзе аб вылучанай Кітайскай Народнай Рэспублікай Глабальнай ініцыятыве па бяспецы даных.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі графік кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне краін на міжнародных пляцоўках, расказалі ў прэс-службе.
Размова ішла таксама аб пытаннях сумеснага процідзеяння распаўсюджванню COVID-19.