Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Ліп 2023

Беларусь накіравала звароты аб прыёме ў БРІКС

Беларусь накіравала звароты аб прыёме ў БРІКС
Фота з архiва

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У маі 2023 года ў адрас кіраўнікоў дзяржаў - членаў БРІКС накіраваны афіцыйныя звароты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі аб прыёме краіны ў БРІКС. Аб гэтым паведамілі журналістам у прэс-службе МЗС.

"Гэта рашэнне стала абсалютна лагічным крокам у кантэксце рэалізацыі беларускіх падыходаў па пашырэнні ўзаемадзеяння ў шматбаковых фарматах з традыцыйнымі партнёрамі і дружалюбнымі дзяржавамі. На сённяшні дзень ужо 25 дзяржаў падалі заяўкі на далучэнне да БРІКС. Гэты спіс пастаянна пашыраецца. І гэта не дзіўна", - заявілі ў прэс-службе.

Цяпер у краінах - удзельніцах БРІКС пражываюць больш за 40 працэнтаў насельніцтва планеты. Дзяржавы аб'яднання забяспечваюць ужо звыш 30 працэнтаў сусветнага ВУП. "Зыходзячы з аб'ектыўных рэалій, можна гаварыць аб тым, што значэнне і ўплыў БРІКС у свеце будуць няўхільна ўзрастаць. Таму Беларусь не адзінока ў сваім імкненні да членства ў аб'яднанні", - адзначылі ў МЗС.

Цяпер у БРІКС вядуцца ажыўленыя дыскусіі аб крытэрыях членства і вызначэнні іншага фармату ўзаемадзеяння ў яго рамках, напрыклад "сяброў БРІКС" або "краін - партнёраў БРІКС".

Прадугледжваецца, што міністры замежных спраў прадставяць свае рэкамендацыі кіраўнікам дзяржаў - членаў БРІКС для разгляду ў ходзе саміту высокага ўзроўню, запланаванага на жнівень 2023 года.

"Разлічваем на далейшае паступальнае развіццё нашага ўзаемадзеяння з БРІКС у розных магчымых фарматах", - адзначылі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі