Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Кст 2016

Беларусь на саміце ў Ерэване прыме старшынства ў АДКБ

14 кастрычніка, Ерэван /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь 14 кастрычніка ў Ерэване на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прыме на сябе функцыі старшыні ў гэтай міжнароднай арганізацыі. Для ўдзелу ў саміце ў сталіцу Арменіі з рабочым візітам прыбудзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Як паведаміла напярэдадні прэс-служба беларускага лідара, Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю Беларусі па прыярытэтных напрамках дзейнасці ў перыяд старшынства Беларусі ў АДКБ. На пасяджэнні таксама плануецца разгледзець міжнародную сітуацыю і актуальныя пытанні калектыўнай бяспекі, дадатковыя меры дзяржаў - членаў арганізацыі ў сферы процідзеяння тэрарызму і іншыя пытанні. Па выніках сесіі чакаецца падпісанне больш як 20 дакументаў.

Афіцыйны сайт АДКБ таксама інфармуе, што на саміце будзе абмеркавана стратэгія калектыўнай бяспекі да 2025 года, дадатковыя меры па барацьбе з тэрарызмам і стварэнне Цэнтра крызіснага рэагавання. У парадак дня пасяджэння ўключаны разгляд праекта Палажэння аб фарміраванні Адзінага спіса арганізацый, прызнаных тэрарыстычнымі ў фармаце АДКБ.

Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў прымуць шэраг палітычных заяў.

Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа ў сваім штогадовым дакладзе праінфармуе аб дзейнасці АДКБ у 2015-2016 гадах і рэалізацыі рашэнняў, прынятых на папярэдняй сесіі СКБ.

У парадку дня Савета калектыўнай бяспекі таксама падпісанне дакументаў па пытаннях далейшага развіцця ваеннага складніка арганізацыі, развіцця сістэмы падрыхтоўкі ваенных кадраў, рэагавання дзяржаў - членаў АДКБ на надзвычайныя сітуацыі.

Прадугледжваецца, што кіраўнікі дзяржаў прымуць рашэнне аб генеральным сакратару арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі