Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Лют 2020

Беларусь імкнецца да раўнапраўнага супрацоўніцтва з кожнай краінай ЕС - Макей

Беларусь імкнецца да раўнапраўнага супрацоўніцтва з кожнай краінай ЕС - Макей
Уладзімір Макей і Кацярына Захарыева. Фота МЗС

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова прадоўжыць фарміраванне нарматыўнай базы супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў на перагаворах з міністрам замежных спраў Балгарыі Кацярынай Захарыевай у час афіцыйнага візіту ў Балгарыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Значная частка перагавораў была прысвечана пытанням развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім саюзам. У гэтым кантэксце беларускі бок пацвердзіў адкрытасць да далейшай актывізацыі кантактаў з ЕС у цэлым, а таксама імкненне да раўнапраўнага ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння з яго членамі. Беларускі бок падкрэсліў гатоўнасць прадаўжаць работу па фарміраванні нарматыўнай базы супрацоўніцтва з ЕС", - расказалі ў міністэрстве.

У прэс-службе адзначылі, што паміж міністрамі адбыўся "падрабязны, зацікаўлены абмен думкамі па шырокім пераліку пытанняў двухбаковага, шматбаковага і рэгіянальнага парадку дня". Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Балгарыі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурнай сферах, а таксама механізмы актывізацыі рэгіянальнага ўзаемадзеяння.

У Сафіі Уладзімір Макей правёў перагаворы і з Прэзідэнтам Балгарыі Руменам Радзевым. "Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс двухбаковых беларуска-балгарскіх адносін, намецілі перспектыўныя тэмы супрацоўніцтва, а таксама абмяняліся думкамі аб сумесных мерапрыемствах, накіраваных на забеспячэнне ўстойлівага развіцця дзвюх краін, умацаванне стабільнасці і бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне", - паведамілі ў прэс-службе МЗС.

На сустрэчы са старшынёй Народнага сходу Балгарыі Цветай Караянчавай разгледжаны актуальныя пытанні развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Адзначана важнасць прамых кантактаў паміж дэпутатамі парламентаў, у тым ліку ў фармаце груп дружбы і міжпарламенцкіх арганізацыях.

Кіраўнік беларускага МЗС таксама сустрэўся з прадстаўнікамі балгарскага бізнесу, якія працуюць на беларускім напрамку. "Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі аб магчымасцях сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку па лініі асацыяцый бізнесу дзвюх краін, накіраваных на пашырэнне дзелавых кантактаў і рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў", - дадалі ў ведамстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі