Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Врс 2024

Беларусь мае намер актывізаваць кантакты з Эфіопіяй

Беларусь мае намер актывізаваць кантакты з Эфіопіяй
Фота МЗС

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч правёў сустрэчу з Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія Давітам Зеўдэ Хайле Селасіе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў МЗС.

У ходзе размовы былі абмеркаваны шляхі актывізацыі кантактаў паміж Беларуссю і Эфіопіяй, супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы і рэалізацыя сумесных праектаў у галіне культуры і адукацыі.

Ганаровы консул быў арыентаваны на прадаўжэнне эфектыўнай работы па абароне інтарэсаў і садзейнічанні беларускім грамадзянам і юрыдычных асобам. Па даручэнні кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лукашэвіч уручыў Давіту Селасіе ганаровы знак "100 год дыпламатычнай службе Беларусі", якога ён удастоены за значны ўклад у развіццё беларуска-эфіопскіх адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі