Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Лют 2021

Беларусь як удзельнік АБСЕ выступае за развіццё сістэмы рэгіянальнай бяспекі з улікам інтарэсаў усіх краін

Беларусь як удзельнік АБСЕ выступае за развіццё сістэмы рэгіянальнай бяспекі з улікам інтарэсаў усіх краін
Фота з архiва

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь як удзельнік АБСЕ выступае за развіццё сістэмы рэгіянальнай бяспекі з улікам інтарэсаў усіх краін. Аб гэтым заявіў начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны - памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў, выступаючы сёння на семінары АБСЕ высокага ўзроўню па ваенных дактрынах, які 9-10 лютага праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры АБСЕ.

"Алег Воінаў выступіў у сесіі семінара, прысвечанай сітуацыі ў галіне бяспекі ў рэгіёне АБСЕ, у якасці асноўнага дакладчыка. Ён падкрэсліў, што ў аснову ўсіх канцэптуальных дакументаў нашай краіны закладзены міралюбнасць і шматвектарнасць, а таксама адзначыў уклад Беларусі ў забеспячэнне міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Начальнік дэпартамента звярнуў увагу на замацаванне ў Ваеннай дактрыне нашай краіны палажэння аб тым, што, з'яўляючыся ўдзельнікам АБСЕ, Беларусь выступае за развіццё сістэмы рэгіянальнай бяспекі з улікам інтарэсаў усіх дзяржаў на аснове прынцыпаў даверу і ўзаемаразумення", - расказалі ў пастаянным прадстаўніцтве.

Беларускі дакладчык адзначыў, што ў якасці мер, накіраваных на ўмацаванне міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз, Рэспубліка Беларусь прапануе разглядаць:

узаемапаважлівы, раўнапраўны і інклюзіўны дыялог аб бягучых і будучых выкліках і рызыках бяспецы ў рэгіёне АБСЕ, які садзейнічаў бы выпрацоўцы канкрэтных мер па зніжэнні магчымасці ўзнікнення ваенных пагроз і развязвання ўзброеных канфліктаў;

"замарожванне" працэсу нарошчвання ваенных патэнцыялаў і расходаў, маштабаў і інтэнсіўнасці ваеннай дзейнасці, што ў перспектыве прывядзе да зніжэння напружанасці ў рэгіёне і павышэння даверу паміж зацікаўленымі бакамі.

Алег Воінаў звярнуў увагу на важнасць пачатку перагавораў па новым рэжыме кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе, што адпавядае бягучай ваенна-палітычнай сітуацыі, і пацвярджэнне забарон на размяшчэнне на еўрапейскім кантыненце балістычных і крылатых ракет наземнага базіравання з далёкасцю пуску ад 500 км да 5500 км.

Беларускі бок таксама выступае за ўдасканаленне ўстаноўленых Венскім дакументам 2011 года мер умацавання даверу і бяспекі ў адпаведнасці з сучаснымі рэаліямі;

вяртанне да нармальнага функцыянавання Дагавора па адкрытым небе;

правядзенне палітыкі "стрымлівання" адносна размяшчэння на сваёй тэрыторыі на пастаяннай або часовай аснове дадатковых ваенных аб'ектаў і воінскіх часцей узброеных сіл іншых дзяржаў.

У мерапрыемстве прымаюць удзел генеральны сакратар АБСЕ Хельга Шмід, галоўнакамандуючы сіламі НАТА ў Еўропе генерал Тод Уолтэрс, кіраўнікі ваенных ведамстваў і генеральных штабоў узброеных сіл дзяржаў - удзельніц АБСЕ, а таксама эксперты ў сферы еўрапейскай бяспекі.

У фокусе мерапрыемства - сітуацыя ў галіне бяспекі ў рэгіёне АБСЕ і тэндэнцыі яе развіцця; погляды дзяржаў-удзельніц на ролю ўзброеных сіл у стрымліванні ўзброеных канфліктаў; вяртанне да стратэгічнага саперніцтва паміж дзяржавамі, адлюстраванне гэтага працэсу ў ваенных дактрынах. Размова ідзе таксама аб супрацоўніцтве паміж дзяржавамі ва ўмовах росту пагроз бяспецы, замацаванні ў ваенных дактрынах неабходнасці ваеннага супрацоўніцтва. Абмяркоўваецца аказанне падтрымкі грамадзянскім уладам пры рэагаванні на крызісы, уплыў вопыту, атрыманага ў час эпідэміі каранавіруса, на развіццё ваенных дактрын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі