Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Стд 2021

Беларусь гатова падтрымаць новыя праекты з удзелам катарскіх інвестараў - Лукашэнка

Беларусь гатова падтрымаць новыя праекты з удзелам катарскіх інвестараў - Лукашэнка

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальнае пасланне Эміру Дзяржавы Катар шэйху Таміму бен Хамаду аль-Тані з нагоды 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На працягу гэтага часу беларуска-катарскія сувязі дынамічна развіваліся на прынцыпах дружбы і даверу. Адбыўся абмен візітамі на вышэйшым узроўні, адкрыты пасольствы ў Мінску і Досе, створана міжурадавая камісія, наладжана канструктыўнае супрацоўніцтва ў сферах гандлю, інвестыцый, адукацыі, спорту", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гасцінічны комплекс Marriott, пабудаваны Катарам, стаў упрыгажэннем беларускай сталіцы. Беларусь гатова падтрымаць новыя праекты з удзелам катарскіх інвестараў.

"З цеплынёй успамінаю свае візіты ў Доху, сустрэчы з вамі і вашым бацькам, яго вялікасцю шэйхам Хамадам бен Халіфам аль-Тані, а таксама гасціннасць катарскага народа. Мне давялося назіраць, як дынамічна развіваецца Катар. Нягледзячы на ўздзеянне знешніх фактараў, захоўваецца адметны эканамічны прагрэс вашай дзяржавы, яе аўтарытэт у свеце пастаянна расце", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што ў Эміра Катара з'явіцца магчымасць наведаць Беларусь і ў час асабістай сустрэчы з ім абмеркаваць актуальныя і перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што абедзве краіны ў хуткім часе паспяхова пераадолеюць выклікі сучаснасці і прадоўжаць плённа супрацоўнічаць на карысць сваіх народаў.

У сваю чаргу Тамім бен Хамад аль-Тані ў віншавальным пасланні кіраўніку беларускай дзяржавы адзначыў прагрэс у развіцці двухбаковых адносін. "Мы пацвярджаем сваё імкненне падтрымліваць і ўмацоўваць гэтыя адносіны ва ўсіх сферах на карысць і ў інтарэсах нашых народаў", - падкрэсліў ён

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі