Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Кст 2019

Беларусь гатова да плённага супрацоўніцтва з новым урадам Аўстрыі - Лукашэнка

Беларусь гатова да плённага супрацоўніцтва з новым урадам Аўстрыі - Лукашэнка
Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Аўстрыйскай народнай партыі Себасцьяна Курца з пераканаўчай перамогай яго партыі на выбарах дэпутатаў Нацыянальнага савета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Безумоўна, гэта і ваш асабісты поспех, вынік вашай дальнабачнай палітыкі і дынамічнага стылю кіравання", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што давер выбаршчыкаў ярка сведчыць аб шырокай падтрымцы праграмы Аўстрыйскай народнай партыі, рашучых і прагматычных крокаў папярэдняга ўрада па развіцці эканомікі краіны, паляпшэнні ўзроўню жыцця грамадзян, умацаванні аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне.

"Беларусь гатова да плённага супрацоўніцтва з новым урадам у мэтах далейшага паглыблення дружалюбных беларуска-аўстрыйскіх адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі