22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова да дыялогу з НАТА на прынцыпах парытэтнасці і празрыстасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з курсантамі, слухачамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Ваеннай акадэміі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Як суверэнная дзяржава Беларусь гатова да канструктыўнага дыялогу, у тым ліку і з Паўночнаатлантычным блокам на прынцыпах парытэтнасці і празрыстасці. Мы сябе не адгароджваем ні ад каго. Мы гатовы весці гэты дыялог", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
У той жа час Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі ёсць свае інтарэсы, і яны павінны паважацца партнёрамі і тымі, хто хоча супрацоўнічаць з краінай.