17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём эвакуацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Рэспубліцы Беларусь цвёрда перакананы, што братэрскі сірыйскі народ у хуткім часе справіцца з наступствамі знешняга ўмяшання і зможа зрабіць значны крок у справе аднаўлення і развіцця краіны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: "Мы гатовы падставіць плячо і аказаць неабходнае садзейнічанне ў гэтым працэсе".
Беларускі лідар пажадаў Башару Асаду добрага здароўя, здзяйснення ўсіх планаў, а дружалюбнаму народу Сірыі - міру і згоды.