2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь далучылася да Міжнароднай марской арганізацыі (IMO), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
Паводле інфармацыі IMO, дакументы аб ратыфікацыі Канвенцыі аб Міжнароднай марской арганізацыі былі перададзены Генеральнаму сакратару ААН 29 лістапада.
З улікам Беларусі ў складзе IMO цяпер 172 члены.
Міжнародная марская арганізацыя з'яўляецца спецыялізаванай установай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Галоўнай задачай IMO з'яўляецца забеспячэнне бяспекі і надзейнасці суднаходства, а таксама прадухіленне забруджвання марскога асяроддзя суднамі.