29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь атрымала раўнапраўнае запрашэнне да ўдзелу ў рыжскім саміце "Усходняга партнёрства". Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі знешнепалітычнага ведамства Марыя Ваньшына.
"Рэспублікай Беларусь атрымана раўнапраўнае запрашэнне да ўдзелу ў рыжскім саміце "Усходняга партнёрства" 21-22 мая бягучага года. Рашэнне адносна ўзроўню ўдзелу Беларусі ў гэтым мерапрыемстве будзе прынята кіраўніком дзяржавы", - сказала прадстаўнік МЗС Беларусі.