16 мая, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Эквадору. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 16 мая 2016 года нумар 381, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
З Беларусі насельніцтву Эквадора, якое пацярпела ад моцнага землетрасення, даставяць коўдры, палаткі, раскладныя ложкі.
Агульны кошт грузу складае Br2 млрд 893 млн.
Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству транспарту і камунікацый пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў даручана забяспечыць дастаўку і перадачу гуманітарнай дапамогі.