14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Кувейт у Рэспубліцы Беларусь Рашэдам Хамадам аль-Адвані. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"Субяседнікі абмеркавалі канкрэтныя крокі па інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў, інвестыцыйным супрацоўніцтве, пашырэнні дагаворна-прававой базы", - расказалі ў ведамстве.
Асобная ўвага на сустрэчы была ўдзелена вызначэнню перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кувейтам.