20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыя Нуланд у час сустрэчы ў Нью-Ёрку адзначылі неабходнасць захавання станоўчай дынамікі ў адносінах паміж краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Асобную ўвагу на перагаворах бакі ўдзялілі абмеркаванню мер, вельмі важных для поўнай нармалізацыі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЗША.
Субяседнікі таксама абмяняліся думкамі аб сітуацыі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне.