13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і член Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад штата Ілінойс Майкл Куіглі абмеркавалі рэгіянальную бяспеку, магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
На сустрэчы таксама была адзначана важнасць дадатковых узаемных намаганняў па ўмацаванні даверу ў двухбаковых адносінах.
Гэта першы візіт кангрэсмена Майкла Куіглі ў Мінск, дэлегацыя з ЗША сустрэнецца з беларускімі афіцыйнымі асобамі і абмяркуе двухбаковыя адносіны.