6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ізраіль зацікаўлены ў пашырэнні міжпарламенцкіх кантактаў. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла Мясніковіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ізраіля Алонам Шохамам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Бакі абмеркавалі развіццё беларуска-ізраільскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс.
"Па выніках размовы выказана ўзаемная зацікаўленасць у далейшым пашырэнні ўзаемавыгадных сувязей, у тым ліку па лініі парламентаў", - расказалі ў прэс-службе.