5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-ізраільскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па консульскіх пытаннях прайшлі ў Мінску 4 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандр Ганевіч, ізраільскую - намеснік дырэктара консульскага ўпраўлення МЗС Эйяль Сісо.
Бакі разгледзелі пытанні рэалізацыі беларуска-ізраільскага міжурадавага пагаднення аб узаемных паездках па нацыянальных пашпартах, страхавання грамадзян Ізраіля ў Беларусі, абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян Беларусі і Ізраіля на тэрыторыі абедзвюх краін, а таксама іншыя пытанні, маючыя ўзаемны інтарэс.