1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У МУС Беларусі сёння адбылася сустрэча міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёнай Гіб, паведамілі БЕЛТА ў МУС.
Міністр выказаў гатоўнасць умацоўваць і пашыраць узаемадзеянне паміж МУС і паліцыяй Злучанага Каралеўства па розных напрамках праваахоўнай дзейнасці.
"Асаблівы інтарэс мае вопыт брытанскіх калег у галіне забеспячэння бяспекі ў час правядзення масавых спартыўных мерапрыемстваў, ідэнтыфікацыі асобы затрыманых нелегальных мігрантаў, аналізу міграцыйных рызык і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў у міграцыйнай сферы. У сваю чаргу беларускі бок гатовы падзяліцца вопытам па процідзеянні злачыннасці", - адзначылі ў МУС.