19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Вялікабрытанія актуалізуюць нарматыўную базу для развіцця супрацоўніцтва ў сферы культуры, спорту і турызму. Аб гэтым ішла размова ў час рабочай сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Вялікабрытаніі і ў Рэспубліцы Ірландыя (па сумяшчальніцтве) Сяргея Алейніка з міністрам культуры, спорту і СМІ Злучанага Каралеўства Джонам Віцінгдэйлам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях развіцця супрацоўніцтва ў сферы культуры, спорту і турызму. Сяргей Алейнік і Джон Віцінгдэйл намецілі далейшыя крокі па актывізацыі беларуска-брытанскага ўзаемадзеяння ў гэтых напрамках, у тым ліку шляхам актуалізацыі нарматыўна-прававой базы двухбаковых адносін.