Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Кст 2016

Беларусь і В'етнам падпісалі два пагадненні ў галіне навукі і інтэлектуальнай уласнасці

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам падпісалі тры пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і інтэлектуальнай уласнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Пагадненні заключаны, у прыватнасці, у час пасяджэння Беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. ДКНТ прадстаўляў намеснік старшыні Пётр Балтруковіч. Ён таксама правёў рабочыя сустрэчы і перагаворы з кіраўніцтвам Міністэрства навукі і тэхналогій, Парка высокіх тэхналогій "Хоа Лак", В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій, Ханойскага ўніверсітэта прыродазнаўчых навук.

Трынаццатае пасяджэнне Беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве прайшло ў Ханоі з 24 па 27 кастрычніка. Беларускую дэлегацыю ў В'етнаме ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі