Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Крс 2016

Беларусь і Венгрыя падпішуць праграму супрацоўніцтва ў культуры

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венгрыя падпішуць праграму супрацоўніцтва ў культуры. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венгрыі Аляксандра Хайноўскага з намеснікам дзяржаўнага сакратара Міністэрства чалавечых рэсурсаў Венгрыі Гергеем Проле, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

На сустрэчы абмяркоўваліся магчымасці інтэнсіфікацыі і канкрэтызацыі супрацоўніцтва ў галіне культуры і адукацыі. Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у падпісанні ў бліжэйшы час праграмы супрацоўніцтва ў галіне культуры, якая будзе ўключаць пералік канкрэтных мерапрыемстваў, адзначылі ў прэс-службе. Аналагічная праграма супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, падпісаная ў 2014 годзе, садзейнічала пашырэнню студэнцкіх абменаў паміж краінамі.

Акрамя таго, Аляксандр Хайноўскі паведаміў субяседніку аб асноўных мерапрыемствах у галіне культуры, якія праводзяцца ў Беларусі, і запрасіў венгерскі бок прыняць у іх актыўны ўдзел.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі