16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан сустрэўся з міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілем Пінта. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Пасол Беларусі павіншаваў Івана Хіля Пінта з назначэннем на пасаду кіраўніка знешнепалітычнага ведамства і выказаў упэўненасць у плённым развіцці адносін паміж краінамі.
У ходзе сустрэчы адбылося абмеркаванне пытанняў двухбаковага парадку дня, шляхоў умацавання беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва.
Асаблівы акцэнт быў зроблены на нарошчванні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і рэалізацыі двухбаковых праектаў. Былі таксама ўзгоднены сумесныя мерапрыемствы на бліжэйшую перспектыву.-0-