Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Кст 2020

Беларусь і Ватыкан пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва

Беларусь і Ватыкан пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва
Фота з архiва

22 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 21 кастрычніка правёў сустрэчу з апостальскім нунцыем архібіскупам Антэ Ёзічам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва", - адзначаецца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Сяргей Алейнік пажадаў Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў Рэспубліцы Беларусь.

Папа Рымскі Францыск назначыў архібіскупа Антэ Ёзіча новым апостальскім нунцыем у маі 2020 года, які змяніў на гэтай пасадзе Габара Пінтэра (ён працаваў у Беларусі з 2016 года). Антэ Ёзіч да гэтага працаваў у Індыі, Расіі, Філіпінах, Кот-д'Івуары.

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч ведае дзесяць моў: акрамя роднай харвацкай мовы, яшчэ дзевяць - італьянскую, англійскую, іспанскую, французскую, партугальскую, нямецкую, кітайскую, рускую і польскую.

Як раней паведамлялася БЕЛТА, Беларусь выступае за паглыбленне канструктыўнага супрацоўніцтва з Ватыканам. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заяўляў 11 верасня на сустрэчы з сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята Святога Прастола, архібіскупам Полам Рычардам Галахерам, які наведваў нашу краіну з рабочым візітам.

"Ваш візіт - пацвярджэнне наяўнасці асаблівых адносін узаемаразумення і даверу паміж Беларуссю і Святым Прастолам. Мы задаволены дынамікай развіцця кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях", - сказаў тады кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь двойчы наведваў Ватыкан з афіцыйным візітам. Уладзімір Макей таксама пацвердзіў запрашэнне ў адрас Папы Рымскага наведаць нашу краіну. Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі адзначыў высокі ўзровень супрацоўніцтва са Святым Прастолам у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на аснове прынцыпаў і маральных каштоўнасцей, што падзяляюць бакі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі