17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 17 снежня сустрэўся з апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі архібіскупам Клаўдзіа Гуджэроці, які прыбыў у Беларусь у якасці спецыяльнага пасланніка Папы Рымскага Францыска. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Асноўнымі тэмамі перагавораў сталі міжнародная сітуацыя, актуальныя пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня, адносіны Беларусі са Святым прастолам.
Бакі пацвердзілі ўзаемную настроенасць на актывізацыю беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння ў мэтах забеспячэння далейшай дадатнай дынамікі двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўмацавання міжканфесійнага дыялогу, міру і згоды.