Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Чэр 2020

Беларусь і Узбекістан рэалізуюць сумесны праект па стварэнні селекцыйна-генетычнага цэнтра

Беларусь і Узбекістан рэалізуюць сумесны праект па стварэнні селекцыйна-генетычнага цэнтра
Леанід Марыніч. Фота з архiва

22 чэрвеня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Ва Узбекістане рэалізуецца праект па стварэнні сумесна з Беларуссю селекцыйна-генетычнага цэнтра. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч.

"Развіццю жывёлагадоўлі ва Узбекістане ўдзяляецца асаблівая ўвага. У галіну ўкладваюцца значныя фінансавыя рэсурсы, аказваецца сістэмная дзяржаўная падтрымка, прыцягваюцца замежныя інвестыцыі. Улічваючы, што амаль 90 працэнтаў буйной рагатай жывёлы ўтрымліваецца ў дэхканскіх, гэта значыць асабістых падсобных гаспадарках, добрай магчымасцю для паглыблення беларуска- ўзбекскага ўзаемадзеяння ў племянной жывёлагадоўлі з'яўляецца стварэнне ва Узбекістане сумеснага селекцыйна-генетычнага цэнтра", - адзначыў дыпламат. Паводле яго слоў, з дапамогай гэтага цэнтра можна будзе не толькі спрасціць працэс набыцця жывёлы беларускай селекцыі, але і ўкараніць беларускія тэхналогіі асемянення і ўтрымання жывёл, пашырыць пастаўкі племянной генетычнай прадукцыі і ў выніку павялічыць прадукцыйнасць пагалоўя ў гаспадарцы. "Работа па рэалізацыі такога праекта ўжо вядзецца, але вельмі павольна і асцярожна", - дадаў пасол.

Як расказаў Леанід Марыніч, Узбекістан закупляе племянную жывёлу за мяжой у значных аб'ёмах. У 2019 годзе ва Узбекістан імпарт буйной рагатай жывёлы склаў $122,5 млн і павялічыўся ў 2 разы адносна 2018 года, у тым ліку з Беларусі пастаўлена 211 галоў буйной рагатай жывёлы на $372,4 тыс. "На жаль, лічбы не радуюць - больш гаворым, чым робім. І тут механізм "купі-прадай" не дзейнічае. На мой погляд, неабходна ўсю сумесную работу нацэліць на канчатковы вынік, высокую эфектыўнасць ўсяго праекта, а не выгаду ад асобных яго частак", - лічыць кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва.

Пасол таксама паведаміў, што ва Узбекістане ўзяты курс на ўзбуйненне фермерскіх гаспадарак, стварэнне новых малочнатаварных комплексаў і вытворчасцей мяса-малочнай прадукцыі. Паводле яго слоў, асаблівасць сельскагаспадарчай галіны Узбекістана -пераваажанне дэхканскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці сельгаспрадукцыі. Паводле статыстыкі, 88,2 працэнта агульнага аб'ёму прадукцыі сельскай гаспадаркі прыпадае менавіта на такія гаспадаркі, 7,6 працэнта - фермерскія гаспадаркі і 4,2 працэнта - на сельгасарганізацыі. У Беларусі амаль 80 працэнтаў агульнага аб'ёму прадукцыі сельскай гаспадаркі вырабляецца менавіта ў буйнатаварных сельскагаспадарчых арганізацыях - агракамбінатах, холдынгах, СВК, 17,5 працэнта - у асабістых гаспадарках і 2,7 працэнта - на фермерскіх гаспадарках. "Тэндэнцыя пераходу да буйнатаварнай вытворчасці сельгаспрадукцыі ва Узбекістане абгрунтавана як з пункту гледжання забеспячэння харчовай бяспекі, так і росту аб'ёмаў яе вытворчасці і павышэння якасці. Беларусь у сваю чаргу, дасягнуўшы значных вынікаў у гэтым напрамку, гатова падзяліцца вопытам стварэння і функцыянавання буйнатаварнай вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі", - адзначыў Леанід Марыніч.

Пасол лічыць, што кааперацыя адыгрывае асноўную ролю ў далейшым супрацоўніцтве, паколькі ствараюцца новыя рабочыя месцы, ажыццяўляецца трансферт тэхналогій, адбываецца абнаўленне асноўных сродкаў прадпрыемстваў. "Важна прадаставіць партнёру ўвесь комплекс тавараў і паслуг. Напрыклад, пры стварэнні малочнатаварнага комплексу павінна быць арганізавана сумесная вытворчасць неабходнага абсталявання і яго пастаўка, прадастаўлены праектныя і будаўнічыя паслугі, фарміраванне асноўнага статка, падрыхтоўка кадраў і павышэнне іх кваліфікацыі, забяспечана навуковае і тэхналагічнае суправаджэнне. Менавіта такі комплексны падыход павінен стаць асновай рэалізацыі сумесных праектаў у АПК нашых краін", - падкрэсліў кіраўнік дыпламатычнай місіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі