14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан падпісалі План супрацоўніцтва паміж апаратамі саветаў бяспекі на 2018-2019 гады. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.
Дакумент заключаны ў час рабочага візіту ў Ташкент дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслава Зася і яго сустрэчы з сакратаром Савета бяспекі пры Прэзідэнце Узбекістана Віктарам Махмудавым.
Бакі абмеркавалі рэалізацыю сумесных праектаў у ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах, па лініі праваахоўных органаў, у галіне папярэджання і ліквідацыі стыхійных бедстваў, абароны насельніцтва ад надзвычайных сітуацый, у сферы абмену інфармацыяй і вопытам паміж мытнымі органамі, а таксама перспектывы далейшага супрацоўніцтва.
Адбыліся таксама кансультацыі паміж прадстаўнікамі апаратаў саветаў бяспекі дзвюх краін. Прайшоў абмен думкамі па актуальных пытаннях у сферы забеспячэння міжнароднай і нацыянальнай бяспекі, умацавання супрацоўніцтва ў процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам.