5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Украіна абмяркоўваюць пераход на бязвізавыя паездкі толькі па загранпашпартах, для беларусаў нічога не зменіцца. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
Беларускі і ўкраінскі бакі пачалі перагаворы аб карэкціроўцы пагаднення паміж урадамі Беларусі і Украіны аб бязвізавых паездках грамадзян. Дзмітрый Мірончык праінфармаваў, што бакі правялі першы раўнд перагавораў. "Абмяркоўваецца пераход на ўзаемны рэжым бязвізавых паездак толькі па загранічных пашпартах, якія на сёння адпавядаюць нормам ІКАО і даюць магчымаць найлепшым чынам - надзейна і аператыўна - ажыццяўляць кантроль уезду/выезду і знаходжання. Акрамя абмеркавання змястоўнага боку пытання разглядаюцца розныя тэрміны пераходных перыядаў, якія дадуць магчымасць з найменшымі праблемамі перайсці на ўдасканалены рэжым паездак", - сказаў прэс-сакратар МЗС.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што для грамадзян Беларусі нічога не зменіцца ў прынцыпе, паколькі нацыянальны пашпарт адначасова з'яўляецца дакументам, сапраўдным для паездак за мяжу.
Наступны раўнд перагавораў плануецца правесці ў маі ў Кіеве.