23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак правёў сустрэчу з міністрам сельскай і лясной гаспадаркі гэтай краіны Бекірам Пакдэмірлі, які таксама з'яўляецца сустаршынёй двухбаковай міжурадавай эканамічнай камісіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Турцыі.
У ходзе сустрэчы пацверджаны высокі ўзровень палітычных сувязей паміж Беларуссю і Турцыяй, падкрэслена важнасць нарошчвання беларуска-турэцкага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Адбыўся таксама абмен думкамі аб падыходах да развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання ў кантэксце выканання дамоўленасцей, дасягнутых на ўзроўні лідараў дзвюх краін у Анкары ў красавіку 2019 года.
Субяседнікі дамовіліся прадоўжыць падрыхтоўку першага пасяджэння сумеснай рабочай групы па сельскай гаспадарцы ў Анкары.
Асаблівая ўвага была ўдзелена далейшаму развіццю двухбаковага гандлю прадукцыяй сельскагаспадарчага прызначэння. У сувязі з гэтым кіраўнік беларускай загранустановы прадставіў на разгляд партнёрам новыя перспектыўныя таварныя пазіцыі для імпарту ў Турцыю і наладжвання камерцыйных сувязей паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін.