12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Беларусь і Турцыя пацвярджаюць намер павялічыць узаемны тавараабарот да $1 млрд. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерыем Варанецкім са старшынёй Камісіі па замежных справах Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Валканам Базкырам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.У прыватнасці, Валкан Базкыр падкрэсліў, што Турцыя імкнецца да ўмацавання адносін з Беларуссю. "Адзначыўшы, што цяпер аб'ём тавараабароту паміж краінамі складае $605 млн, парламентарый заявіў, што Турцыя хацела б павялічыць яго да $1 млрд", - расказалі ў прэс-службе. У сваю чаргу Валерый Варанецкі звярнуў увагу, што Беларусь лічыць Турцыю надзейным сябрам і партнёрам. Ён дадаў, што развіццё ўсебаковых адносін з Турцыяй мае вялікае значэнне для беларускага боку.
Акрамя таго, у час візіту ў Анкару парламенцкая дэлегацыя сустрэлася са старшынёй Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Ісмаілам Кахраманам. "Бакі выказалі задавальненне канструктыўным характарам беларуска-турэцкіх адносін і падкрэслілі неабходнасць нарошчвання ўсебаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-службе.