21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі ў Беларусі Кезбан Нілванай Дарамай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня. Асаблівая ўвага ўдзелена вынікам праведзенага ў лютым візіту прэм'ер-міністра Турцыі ў Мінск.
Разгледжаны таксама пытанні функцыянавання сумеснай беларуска-турэцкай міжурадавай эканамічнай камісіі.