8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рыме адбыўся чарговы раўнд кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Італіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Бакі разгледзелі актуальны стан і перспектывы развіцця палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Італіяй, а таксама па лініі Беларусь-ЕС, умацавання міжурадавых і міжпарламенцкіх кантактаў, удасканалення дагаворна-прававой базы.
Падрабязна прааналізаваны дынаміка двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыя сумесных інвестыцыйных праектаў у розных галінах. Закрануты шэраг актуальных пытанняў гуманітарнага і консульскага ўзаемадзеяння.
Абмеркаваны таксама перспектыўныя пляцоўкі для пашырэння сумесных ініцыятыў у рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый (АБСЕ, ЦЕІ, органы сістэмы ААН і інш.).
Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, італьянскую - намеснік міністра замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Манліа Ды Стэфана.