Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Жнв 2017

Беларусь і Судан падпісалі мемарандум аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум аб парламенцкім супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай асамблеяй (ніжняй выбарнай палатай) Рэспублікі Судан падпісаны сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент падпісалі старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і старшыня Нацыянальнай асамблеі Судана Ібрагім Ахмед Амер.

Размаўляючы з журналістамі, Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што падпісаннем мемарандума зроблены важны крок да рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых кіраўнікамі дзвюх дзяржаў у час візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Хартум у 2017 годзе. Паводле слоў спікера, істотную ролю ў рэалізацыі палажэнняў мемарандума павінны адыграць міжпарламенцкія групы дружбы. Рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Судана ўжо створана ў Нацыянальным сходзе Беларусі шостага склікання, яе кіраўніком з'яўляецца дэпутат Дзмітрый Шаўцоў. "Аналагічную групу плануюць стварыць у бліжэйшы час і нашы суданскія калегі", - расказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Паводле яго слоў, на сустрэчы, якая адбылася сёння ў сценах беларускага парламента, абмеркавана шырокае кола пытанняў. Перш за ўсё размова ішла аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, умацаванні адносін у міжнародных арганізацыях. Пры гэтым асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю дагаворна-прававой базы. "Мы пацвердзілі намер актыўна садзейнічаць нашым урадам у рэалізацыі планаў па стварэнні сумесных прадпрыемстваў, зборачных вытворчасцей на тэрыторыі Судана, будаўніцтве жылля, прамысловых аб'ектаў, супрацоўніцтве ў гуманітарнай сферы. У цэлым парламентарыі Беларусі і Судана настроены на сур'ёзную сумесную работу", - запэўніў Уладзімір Андрэйчанка.

У сваю чаргу Ібрагім Ахмед Амер выказаў меркаванне, што дзякуючы візіту суданскай дэлегацыі і падпісанню мемарандума ствараецца мост супрацоўніцтва паміж Мінскам і Хартумам у палітычнай і эканамічнай сферах. "Падпісанне мемарандума з'яўляецца яскравым пацвярджэннем жадання парламентарыяў працаваць для развіцця і пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Суданам. Гэта супрацоўніцтва з'яўляецца вельмі важным для сумеснага існавання нашых краін і народаў. Мы спадзяёмся на развіццё супрацоўніцтва як на рэгіянальным узроўні, так і на міжнародных пляцоўках", - сказаў старшыня Нацыянальнай асамблеі. Ён таксама выказаў надзею на абмен меркаваннямі і ўзаемадзеянне па прынцыпова важных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Акрамя таго, Ібрагім Ахмед Амер запрасіў беларускіх калег зрабіць візіт у Судан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі