Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Чэр 2017

Беларусь і Іспанія стварылі міжурадавую камісію па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іспанія падпісалі мемарандум, які прадугледжвае стварэнне сумеснай міжурадавай камісіі па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 13-14 чэрвеня зрабіў рабочы візіт у Іспанію. Ён правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром па гандлі Іспаніі Марыяй Луісай Панселай. Па выніках перагавораў падпісаны мемарандум паміж урадамі Беларусі і Іспаніі аб эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве, які прадугледжвае стварэнне сумеснай міжурадавай камісіі ў гэтай сферы. Бакі дамовіліся аб правядзенні першага пасяджэння камісіі ў Мінску восенню 2017 года. Як адзначылі ў прэс-службе, правядзенню пасяджэння будзе папярэднічаць работа па вызначэнні найбольш перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства быў прыняты старшынёй іспанскага Сената Піа Гарсія-Эскудэра. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва, пытанні аказання парламенцкай падтрымкі будучым двухбаковым эканамічным праектам.

Адбыліся перагаворы Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Іспаніі Альфонса Дасцісам Кеседа. Міністры разгледзелі ўвесь комплекс двухбаковых адносін, абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі з ЕС, а таксама ўзаемадзеянне ў ААН, АБСЕ і Савеце Еўропы.

Падпісана канвенцыя аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і капітал, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі замежных спраў аб двухбаковых кансультацыях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі