29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве швейцарскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з членам Федэральнага савета, кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касісам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
"У час размовы абмяркоўвалася сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь, перспектывы далейшага развіцця беларуска-швейцарскіх адносін, асобныя пытанні консульскага характару", - гаворыцца ў паведамленні.
Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у прадаўжэнні канструктыўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Швейцарыяй.