16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Валерый Брылёў 15 снежня сустрэўся з намеснікам старшыні ўрада - міністрам культуры і інфармацыі гэтай краіны Маяй Гойкавіч. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
На сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні беларуска-сербскага супрацоўніцтва ў сферах культуры і выдавецкай справы. Была падкрэслена ўзаемная зацікаўленасць у далейшым развіцці ўзаемадзеяння, уключаючы абмен мастацкімі і кніжнымі выстаўкамі, а таксама ўдзел у конкурсах і фестывалях, што праводзяцца ў Беларусі і Сербіі.
У якасці напрамкаў сумеснай работы на бліжэйшую перспектыву вызначаны арганізацыя ўзаемных Дзён культуры, а таксама падрыхтоўка праграмы супрацоўніцтва профільных міністэрстваў на пяцігадовы перыяд.
Акрамя таго, разгледжаны пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы кінематаграфіі, а таксама ўмацавання гуманітарных міжрэгіянальных сувязей.