14 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пытанні правядзення першага пасяджэння сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Саудаўскай Аравіі абмеркаваны сёння ў Маскве на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з паслом Каралеўства Саудаўская Аравія ў РФ Абдульрахманам аль-Расі. Пасяджэнне запланавана правесці ў Эр-Рыядзе 6-7 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.
"Адбыўся абмен думкамі адносна далейшага развіцця ўзаемадзеяння ў палітычнай, эканамічнай, культурнай сферах, а таксама ў галіне аховы здароўя, вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій, спорту і турызму, - адзначылі ў прэс-службе. - Абмеркаваны пытанні развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва".
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Саудаўскай Аравіяй устаноўлены 6 чэрвеня 1997 года. Па выніках 2014 года тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў $95 млн 184,1 тыс.