Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Чэр 2019

Беларусь і Румынія абмяняліся прапановамі па актывізацыі міжпарламенцкага ўзаемадзеяння

Беларусь і Румынія абмяняліся прапановамі па актывізацыі міжпарламенцкага ўзаемадзеяння

13 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Румынія абмяняліся канкрэтнымі прапановамі па далейшай актывізацыі міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Бухарэсце.

Гэта тэматыка разглядалася на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Румыніі Андрэя  Грынкевіча з румынскімі парламентарыямі - сенатарам, старшынёй камісіі па Еўрапейскіх справах Сената Габрыэлай Крэцу і дэпутатам Палаты дэпутатаў, членам беларуска-румынскай групы дружбы Адрыянам Амплеевым. Субяседнікі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-румынскага супрацоўніцтва, яго далейшай актывізацыі, у тым ліку па лініі заканадаўчых органаў, а таксама ўзаемадзеяння ў міжнародных міжпарламенцкіх арганізацыях.

Бакі віталі актывізацыю міжпарламенцкіх кантактаў у цэлым і існуючую дамоўленасць аб абмене візітамі па лініі камісіі па знешняй палітыцы ніжніх палат заканадаўчых органаў Беларусі і Румыніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі