10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы адбудзецца 4 лістапада. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дзесьці, па-мойму, 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства ў Расіі, мы правядзём гэта мерапрыемства - Вышэйшы дзяржсавет", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што на пасяджэнні плануецца зацвердзіць распрацаваныя праграмы Саюзнай дзяржавы. Напярэдадні яны былі ўзгоднены на перагаворах кіраўнікамі дзяржаў, а да гэтай даты будуць дашліфаваны і прыняты ўрадамі абедзвюх краін.
"У гэтым напрамку пачата ўжо сур'ёзная работа. Трэба перавярнуць цэлы пласт унутранага заканадаўства, каб прыстасаваць да гэтых дамоўленасцей. І асабліва нашы міждзяржаўныя дагаворы - яны таксама павінны адпавядаць нашым дамоўленасцям", - адзначыў беларускі лідар.