Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Сак 2015

Беларусь і Расія падпісалі пагадненні ў сацыяльнай сферы і міграцыйнай палітыцы

3 сакавіка, Масква /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Расія па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Маскве падпісалі некалькі пагадненняў у сацыяльнай сферы і міграцыйнай палітыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя рашэнняў ВДС па пытаннях парадку дня падпісаны чатыры двухбаковыя дакументы. У іх ліку пагадненне аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў па справах аб спагнанні аліментаў; пагадненне аб узаемным прызнанні і парадку выканання рашэнняў аб адмове ва ўездзе на тэрыторыю дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы; пагадненне аб парадку абмену звесткамі аб грамадзянах Беларусі і Расіі, у адносінах да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд; пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы ад 24 студзеня 2006 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі