Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Чэр 2019

Беларусь і Польшча дамовіліся аб новай праграме супрацоўніцтва

Беларусь і Польшча дамовіліся аб новай праграме супрацоўніцтва

7 чэрвеня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Беларусь і Польшча дамовіліся аб новай праграме супрацоўніцтва. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на палях XXII Беларуска-польскага эканамічнага форуму "Добрасуседства", які праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка верхняй палаты парламента, ініцыятарамі выступілі маршалак Сената Польшчы і маршалак Падляскага ваяводства. Размова ідзе аб праграме, якая будзе вырашаць пытанні не толькі трансгранічных праектаў, але і адукацыйных, камерцыйных. "Я думаю, што ў нас добрая перспектыва, і мы ў гэтым плане, безумоўна, будзем прырастаць і тавараабаротам, і чалавечымі кантактамі, і маладзёжнымі праектамі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён нагадаў, што дзеянне праграм, у рэалізацыі якіх удзельнічаюць Беларусь і Польшча, у тым ліку праграм трансгранічнага супрацоўніцтва, завяршаецца ў 2020 годзе. "Гэта праграмы фактычна Еўрасаюза, Беларусі і Украіны, - заўважыў спікер. - І мы дамовіліся, каб ужо ў гэтым годзе пачаць падрыхтоўку новай праграмы пасля 2021 года". Рэалізаваць яе бакі плануюць да 2027 года. Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч выказаў надзею, што праграма будзе больш насычанай, чым папярэднія.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў высокі арганізацыйны ўзровень форуму, а таксама вялікую ўвагу да мерапрыемства з боку польскіх і беларускіх бізнесменаў. "Гэта сведчыць аб тым, што цікавасць да ўзаемнага гандлю, інвестыцыйнай, навуковай, адукацыйнай дзейнасці паміж нашымі краінамі пастаянна ўзрастае", - падкрэсліў ён.

Беларуска-польскі эканамічны форум "Добрасуседства" праводзіцца 22-і раз. Удзел у ім прымаюць больш за 500 бізнесменаў дзвюх краін. На пленарным пасяджэнні разглядаліся пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Працуюць тры секцыі: "Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і развіццё", "Лагістычныя паслугі. Стварэнне спрыяльнага клімату", "Інфармацыйныя тэхналогіі". Праграма форуму прадугледжвае таксама перагаворы паміж прадстаўнікамі беларускіх і польскіх прадпрыемстваў і арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі