Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Кст 2017

Беларусь і Польшча абмяркуюць 25 кастрычніка ў Мінску пашырэнне гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 25 кастрычніка адбудзецца 5-е пасяджэнне беларуска-польскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях, якая з'яўляецца часткай сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, перспектывы рэалізацыі бягучых і пачатак новых сумесных праектаў, узаемадзеянне ў банкаўскай сферы, у галіне сертыфікацыі і стандартызацыі", - расказаў Дзмітрый Мірончык.

За студзень-жнівень 2017 года аб'ём тавараабароту паміж краінамі склаў больш як $1,5 млрд і павялічыўся на 15 працэнтаў. Расце беларускі экспарт і польскія інвестыцыі ў эканоміку Беларусі, адзначылі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі