20 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Перу маюць намер пашырыць дагаворна-прававую базу двухбаковых адносін. Гэта тэма абмяркоўвалася сёння ў Маскве на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Перу ў РФ Луіса Бенхаміна Чымой Артэага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.
"Бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-перуанскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, актывізацыі паміж МЗС узаемадзеяння, пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін", - адзначылі ў прэс-службе.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Перу ўсталяваны 19 лютага 1997 года. Па выніках 2016 года аб'ём двухбаковага тавараабароту склаў $10,1 млн.