13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Партугалія створаць сумесную камісію па эканамічным супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
Стварэнне беларуска-партугальскай камісіі прадугледжваецца міждзяржаўным пагадненнем аб эканамічным супрацоўніцтве, якое падпісалі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка і палітычны дырэктар дэпартамента МЗС Партугаліі Педра да Коста Перэйра.
Бакі падрабязна абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-партугальскіх адносін, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, дыялог Беларусі з ЕС, а таксама пытанні міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Алег Краўчанка 12-13 красавіка находзіцца з візітам у Лісабоне (Партугалія) для правядзення другога раўнда беларуска-партугальскіх палітычных кансультацый і двухбаковых сустрэч. У час візіту адбылася сустрэча з дзяржсакратаром па пытаннях еўрапейскіх адносін Анай Паўлай Закарыяс, на якой было разгледжана развіццё двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку па лініі "Усходняга партнёрства".
Значнай падзеяй беларуска-партугальскага культурнага супрацоўніцтва з'яўляецца дэманстрацыя міжнароднай выставы "Ад Лісабона праз Мінск, Маскву, Астану да Уладзівастока", якая будзе праходзіць па 4 мая ў Лісабоне ў Інстытуце Камоэнса.