29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан рыхтуюць трэці раўнд палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства па выніках сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Пакістане Андрэя Ермаловіча з намеснікам міністра замежных спраў гэтай краіны Рафіўзаманам Сідзікі.
"Бакі абмеркавалі пытанні рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні, а таксама ход падрыхтоўкі да трэцяга раўнда палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін і другога пасяджэння сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве", - праінфармавалі ў прэс-службе.